Іспанія. Калумб быў каталонскім габрэем

Так лічыць гісторык Альфонса Энсесат, інтэрв’ю якога з’явілася ў аўтарытэтным іспанскім выданні «El Рais». Дасюль, як вядома, лічылася, што Калумб — выхадзец з італьянскай Генуі. Падставы казаць пра тое, што вялікі марак паходзіць з Каталоніі, даў гісторыку аналіз запісаў Калумба. У тэкстах Калумба шмат слоў, якія ўжываюцца выключна ў Каталоніі. Акрамя таго, там шмат выразаў, характэрных для мовы габрэяў, якія не мелі права спавядаць свой культ адкрыта і рабілі гэта тайна.

Так лічыць гісторык Альфонса Энсесат, інтэрв’ю якога з’явілася ў аўтарытэтным іспанскім выданні «El Рais». Дасюль, як вядома, лічылася, што Калумб — выхадзец з італьянскай Генуі. Падставы казаць пра тое, што вялікі марак паходзіць з Каталоніі, даў гісторыку аналіз запісаў Калумба. У тэкстах Калумба шмат слоў, якія ўжываюцца выключна ў Каталоніі. Акрамя таго, там шмат выразаў, характэрных для мовы габрэяў, якія не мелі права спавядаць свой культ адкрыта і рабілі гэта тайна. Наступны аргумент звязаны з існаваннем у Каталоніі мястэчка Калом, выхадцы якога, як правіла, называлі сябе Калом або Каломб. Тэзісы Энсесата, зразумела, вельмі спрэчныя. У бліжэйшы час у Генуі адбудзецца канферэнцыя гісторыкаў, прысвечаная асобе Калумба, на якой таксама плануецца разглядзець тэорыі Альфонса.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)