Іспанія. Новая ініцыятыва баскскіх незалежнікаў

“Ініцыятыва супраць рэпрэсій — так называецца праграма прыхільнікаў незалежнасці Краіны Баскаў, якая была прапанавана на суд публікі. Яе аўтарамі сталі сябры
забароненай за кантакты з тэрарыстамі ЕТА партыі Батасуна. Дарэчы, праграма была прынята менавіта ў тым горадзе, дзе ў 1978 годзе была заснавана “Батасуна. Ад былой праграмы
“Ініцыятыва супраць рэпрэсій адрозніваецца вельмі радыкальна. Па-першае, ідэя незалежнасці адсоўваецца на другі план.

“Ініцыятыва супраць рэпрэсій — так называецца праграма прыхільнікаў незалежнасці Краіны Баскаў, якая была прапанавана на суд публікі. Яе аўтарамі сталі сябры забароненай за кантакты з тэрарыстамі ЕТА партыі Батасуна. Дарэчы, праграма была прынята менавіта ў тым горадзе, дзе ў 1978 годзе была заснавана “Батасуна. Ад былой праграмы “Ініцыятыва супраць рэпрэсій адрозніваецца вельмі радыкальна. Па-першае, ідэя незалежнасці адсоўваецца на другі план. Першай задачай аўтары праграмы бачаць дэмілітарызацыю канфлікту і стварэнне дэмакратычных умоў для ўсіх палітычных акцёраў. На цяперашні час лідэры “Батасуны знаходзяцца за кратамі за спробу стварэння новай партыі. Па-другое, адзін з пунктаў праграмы прадугледжвае адмову бакоў канфлікту ад гвалту. Гэта тычыцца і групоўкі ЕТА, якая, як гаворыцца ў тэксце, павінна адмовіцца ад тэрарыстычнай тактыкі. ЕТА пакуль не адрэагавала на дакумент. Затое яго вітаў і фактычна рэкламуе лідэр ірландскай партыі “Шын Фейн Джэры Адамс. Ён заклікаў Лондан і Парыж вельмі ўважліва паставіцца да “Ініцыятывы супраць рэпрэсій.

Па матэрыялах “Jungewelt (Германія)

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: