Іспанія. Перамога нацыяналістаў
Упершыню ў гісторыі Краіны Баскаў прафсаюз LAB будзе прадстаўляць інтарэсы цэлага сектара працоўных. LAB перамог на выбарах у калектывах настаўнікаў, якія вырашалі, якому прафсаюзу даручыць права прадстаўляць на перамовах з адміністрацыямі. Поспех LAB можна лічыць сенсацыяй. Па-першае, згаданы прафсаюз вядомы як блізкі да баскскіх нацыяналістаў. Раней ён падтрымліваў стасункі з забароненай цяпер партыяй «Батасуна» (палітычнае крыло тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА). Прафсаюз прынцыпова вядзе сваю прапаганду выключна на баскскай мове.
Упершыню ў гісторыі Краіны Баскаў прафсаюз LAB будзе прадстаўляць інтарэсы цэлага сектара працоўных. LAB перамог на выбарах у калектывах настаўнікаў, якія вырашалі, якому прафсаюзу даручыць права
прадстаўляць на перамовах з адміністрацыямі. Поспех LAB можна лічыць сенсацыяй. Па-першае, згаданы прафсаюз вядомы як блізкі да баскскіх нацыяналістаў. Раней ён падтрымліваў стасункі з забароненай
цяпер партыяй «Батасуна» (палітычнае крыло тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА). Прафсаюз прынцыпова вядзе сваю прапаганду выключна на баскскай мове. Па-другое, LAB удалося пасунуць
Працоўныя камісіі (CC OO) — самы моцны іспанскі прафсаюз. Камісіі праваліліся з-за сваёй асцярожнай палітыкі ў часы цяперашняга крызісу. Замест таго, каб абараняць інтарэсы настаўнікаў, яны
прапанавалі шукаць кампраміс з Мінадукацыі. Гэта дазваляе шмат каму казаць, што перамога LAB — гэта хутчэй не ўздым нацыянальнай свядомасці ў асяроддзі педагогаў, а пратэст супраць CC
OO.
Па матэрыялах іспанскай прэсы