Іспанія. Супраць маладых баскаў
Спецслужбы Іспаніі правялі самую буйную ў гісторыі аперацыю супраць маладых баскскіх нацыяналістаў, сяброў групоўкі Segi. Segi — забароненая моладзевая арганізацыя партыі «Батасуна», якая таксама пазбаўлена права легальнай дзейнасці за кантакты з тэрарыстамі з ЕТА. Усяго ў рамках аперацыі было арыштавана 36 чалавек. Канфіскавана шмат нацыяналістычнай літаратуры. Увогуле, афіцыйна рэпрэсіі супраць Segi звязваюць з кампаніяй супраць праекту TAV (будаўніцтва чыгункі для цягнікоў вялікай хуткасці, якое вядзецца зараз у Краіне Баскаў).
Спецслужбы Іспаніі правялі самую буйную ў гісторыі аперацыю супраць маладых баскскіх нацыяналістаў, сяброў групоўкі Segi. Segi — забароненая моладзевая арганізацыя партыі
«Батасуна», якая таксама пазбаўлена права легальнай дзейнасці за кантакты з тэрарыстамі з ЕТА. Усяго ў рамках аперацыі было арыштавана 36 чалавек. Канфіскавана шмат нацыяналістычнай
літаратуры. Увогуле, афіцыйна рэпрэсіі супраць Segi звязваюць з кампаніяй супраць праекту TAV (будаўніцтва чыгункі для цягнікоў вялікай хуткасці, якое вядзецца зараз у Краіне Баскаў). Гэты праект, на
думку нацыяналістаў, нясе пагрозу прыродзе. У барацьбе супраць TAV нацыяналісты некалькі разоў ужывалі бомбы і сабатаж. Адначасова пераслед Segi можна лічыць адказам дзяржавы на апошнія мірныя
ініцыятывы з боку лагера былых сяброў «Батасуны». На мінулым тыдні яны прапанавалі Мадрыду перамовы па фармату тых, якія мелі месца ў Паўночнай Ірландыі напрыканцы 1990-х гадоў
паміж каталікамі і пратэстантамі: абодва бакі адмаўляюцца ад вайсковых аперацый і дасягаюць кампрамісу. Аднак такі варыянт не падабаецца Мадрыду, паколькі прымушае яго прызнаць
«Батасуну» і ЕТА ў якасці роўных палітычных акцёраў (да гэтага часу афіцыёз называе гэтыя структуры «банда тэрарыстаў»). Цікава, што адначасова заяву наконт
прапаноў зрабіла адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы. У Вашынгтоне лічаць, што параўноўваць сітуацыю ў Паўночнай Ірландыі і Краіне Баскаў немагчыма.
Па матэрыялах іспанскай прэсы