Іспанія. Забылі выправіць герб

З вялікага скандалу пачалося старшынства Іспаніі ў Еўрасаюзе. Фракцыя іспанскіх сацыялістаў у Еўрапейскім парламенце і дэпутат ад каталонскай партыі “Левыя рэспубліканцы
запатрабавалі прыбраць з будынка Еўрапарламента ў Бруселі экземпляр іспанскай канстытуцыі. Арыгінал тэксту асноўнага закону Іспаніі быў выстаўлены ў Еўрапарламенце менавіта з нагоды атрымання краінай
старшынства ў ЕС. Аднак атрымаўся канфуз.



З вялікага скандалу пачалося старшынства Іспаніі ў Еўрасаюзе. Фракцыя іспанскіх сацыялістаў у Еўрапейскім парламенце і дэпутат ад каталонскай партыі “Левыя рэспубліканцы запатрабавалі прыбраць з будынка Еўрапарламента ў Бруселі экземпляр іспанскай канстытуцыі. Арыгінал тэксту асноўнага закону Іспаніі быў выстаўлены ў Еўрапарламенце менавіта з нагоды атрымання краінай старшынства ў ЕС. Аднак атрымаўся канфуз. Аказалася, што на брашуры ёсць выява вялікага гербу Іспаніі, дзе сярод іншага намаляваны стрэлы — сімвал партыі Іспанская Фаланга, кіруючай партыі ў часы дыктатуры Франка. Пасля смерці дыктатара ў Іспаніі была адноўленая дэмакратыя, аднак фашысцкія сімвалы з малюнка вялікага гербу на арыгінале Канстытуцыі прыбраць забыліся. У такім выглядзе Канстытуцыя і была прадстаўленая ў Еўрапарламенце. Толькі тут іспанскія левыя пабачылі крамольныя знакі. Сацыялісты і каталонскія рэспубліканцы папрасілі прыбраць канстытуцыю з гербам, паколькі гэта наносіць ім маральную траўму (падчас дыктатуры Франка сацыялісты і каталонскія партыя былі забароненыя). Акрамя таго, апошнія заявілі, што будуць ставіць перад іспанскім парламентам пытанне пра тэрміновае перавыданне канстытуцыі.

Па матэрыялах “Publico (Іспанія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: