Справа Шарамета можа быць не раскрыта

Забойства журналіста Паўла Шарамета патрапіла ў 7% тых спраў, якія вельмі складана раскрыць.

3d350c06_2dd9_49f7_be85_125f934bb670_w1023_r1_s_1.jpg


Пра гэта кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Арсен Авакаў заявіў у эфіры перадачы "Левы бераг" на "24 канале", піша obozrevatel.com са спасылкай на прэс-службу МУС.
Паводле яго слоў, узровень раскрыцця забойстваў ва Украіне складае 93% з 100% здзейсненых.
"Ёсць 7% забойстваў складаных, дзе паліцыя не можа знайсці забойцу і прыцягнуць яго да адказнасці. Справа Шарамета трапіла ў гэтыя 7%, бо яна не простая", — заявіў кіраўнік МУС.
Па словах Авакава, у Нацыянальнай паліцыі маюцца прэтэнзіі да Службы бяспекі Украіны па факце выканання імі сваёй працы.
"Гэтыя дадзеныя мы аднавілі, але я не бяруся сцвярджаць, што яны не паўплываюць ніяк на ход следства".
"Выкарыстанне выбухоўкі для такіх сітуацый — гэта тэрарыстычных акт, а па законе гэтым павінна была займацца СБУ ... Але калі пракуратура ацаніла справу ў той момант, пасля ўсіх хітраспляценняў, і, разумеючы маштаб, з якім прыйдзецца сутыкнуцца, было прынята рашэнне і справу перадалі Нацыянальнай паліцыі. У тым ліку, магчыма, пракурор кіраваўся і тым, што тады журналісты казалі пра тое, што нібыта за Шараметам і за некаторымі іншымі журналістамі выдання сачылі. Мабыць, пракурор кіраваўся ў тым ліку і гэтым. Такім чынам, следствам займалася Нацыянальная паліцыя. Але ў следчай групе ўдзельнічалі і пракуроры, і да гэтага часу ўдзельнічаюць і супрацоўнікі СБУ", — растлумачыў Авакаў.