Сто тон нафты вылілася ў мора каля ўсходняга ўзбярэжжа Кіпра
Разліў нафты на паўвостраве Карпас на акупаванай Турцыяй тэрыторыі Кіпра стаў адной з найбуйнейшых экалагічных катастроф, з якой калі-небудзь сутыкалася краіна.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак, 100 тон нафты патрапілі ў мора з судна, якое пастаўляла паліва на электрастанцыю на акупаваных тэрыторыях
Кіпра. Акупацыйныя ўлады, якія не маюць
сродкаў спыніць экалагічную катастрофу, спачатку звярнуліся за дапамогай да кіпрскіх уладаў, але
з-за вета Анкары накіравалі зварот у ААН і Турцыю.
З-за моцнага ветру чорная пляма нафты хутка распаўсюджваецца ўздоўж ўзбярэжжа, дзе размешчаны рыбныя фермы. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што вінаватыя заплацяць вялізны штраф, і запэўніваюць, што ачысцяць узбярэжжа. Аднак спецыялісты кажуць, што нават у ідэальных умовах сабраць усю нафту будзе немагчыма.
Паводле cyprus-mail.com