Суд па справе пра катастрофу MH17 завяршыўся: калі вынесуць прысуд?

Сёння, 10 чэрвеня 2022 года, у Нідэрландах завяршылася судовае разбіральніцтва па справе пра катастрофу самалёта MH17 на Данбасе.

Прысуд па справе аб катастрофе MH17 будзе ўжо ў гэтым годзе. Фота  defensie.nl

Прысуд па справе аб катастрофе MH17 будзе ўжо ў гэтым годзе. Фота defensie.nl

Сумесная следчая група (JIT) па справе аб авіякатастрофе пра гэта паведаміла ў сваім Twitter.

«Сёння быў апошні дзень судовага разбору па MH17. Прысуд павінен быць вынесены ў лістападзе ці снежні 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошняе слова Пулатова

Сёння падазраваны расійскі вайсковец Алег Пулатов, які дыстанцыйна прымаў удзел у працэсе, раскрытыкаваў абвінавачванне. На яго думку, яно зрабіла ўсё, каб нібыта абвінаваціць яго ў крушэнні самалёта.

«Я не маю ніякага дачынення да катастрофы 17 ліпеня 2014 года», — адзначыў ён і заклікаў суд апраўдаць яго.

Хто яшчэ фігуруе ў справе

Акрамя Пулатава па справе MH17 праходзяць яшчэ двое расіян —  Сяргей Дубінскі (начальнік ваеннай разведкі) і Ігар Гіркін (былы «міністр абароны» так званай «ДНР») і ўкраінскі баявік Леанід Харчанка.

Паводле абвінавачванні, яны адказныя за таемнае прымяненне ракетнай устаноўкі «Бук».

Што пагражае абвінавачаным

У снежні 2021 года пракуратура запатрабавала пажыццёвых тэрмінаў для абвінавачаных. Абарона Пулатава настойвае на тым, што расследаванне было аднабаковым і так і не было высветлена, хто менавіта вінаваты ў запуску ракеты.

Ніхто з абвінавачаных на сёння не затрыманы. Яны пражываюць у Расіі, якая адмаўляе сваю датычнасць да катастрофы і не выдае сваіх грамадзян.

 

Катастрофа MH17 адбылася 17 ліпеня 2014 года ў разгар баявых дзеянняў на Данбасе. У небе над Данецкай вобласцю быў збіты самалёт Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур (Малайзія). У выніку загінулі ўсе 283 пасажыра і 15 чальцоў экіпажа.

Палёт доўжыўся менш за тры гадзіны, калі ўкраінскія авіядыспетчары ў 16:20 па кіеўскім часе страцілі сувязь з самалётам. Паводле следства, у гэты момант лайнер збіла расійская ракета «Бук». Фюзеляж разваліўся на некалькі частак і ўпаў на акупаванай тэрыторыі.

Паводле РБК