Швецыя вырашыла раскансерваваць ракеты часоў «халоднай вайны»

У адказ на дзеянні Расіі ў Балтыйскім моры Швецыя размесціць на востраве Готланд супрацькарабельныя ракеты.

www.pixabay.com

www.pixabay.com


Пра гэта піша “The Times”. Для гэтага было прынятае рашэнне «раскансерваваць» ракетныя ўстаноўкі часоў «халоднай вайны», якія захоўваліся ў музеі. У прыватнасці, на востраў адправяцца наземныя ўстаноўкі Kustrobotbatteri 90, пабудаваныя ў 1987 годзе. Гэтыя ракетныя ўстаноўкі былі выведзеныя з эксплуатацыі ў 2000 годзе.
«Мы прааналізавалі, ці з’яўляецца магчымым аднавіць пускавыя ўстаноўкі. Шэраг грузавікоў захаваўся ў працоўным стане. Мы дадалі кампаненты з сучасных ракетных катэраў і караблёў, якія маюць падобныя ракетныя сістэмы», — “The Times” цытуе контр-адмірала Томаса Энгевала.
www.radyjo.net