Хітры ход прэзідэнта

Кіраўнік Таджыкістана ад 1992 года Эмамалі Рахмон нечакана для ўсіх прызначыў пазачарговыя прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка 2020 года. Такое рашэнне было аператыўна падтрымана на пазачарговай сесіі верхняй і ніжняй палат Маджлісі Олі (мясцовы парламент).

Эмамалі Рахмон з сынам Рустамам Эмамалі. Фота прэс-службы прэзідэнта Таджыкістана

Эмамалі Рахмон з сынам Рустамам Эмамалі. Фота прэс-службы прэзідэнта Таджыкістана

Прызначэнне выбараў за месяц да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка мясцовыя назіральнікі разглядаюць як хітры ход для таго, каб прывесці да ўлады свайго сына Рустама Эмамалі, які вясной стаў спікерам верхняй палаты парламента. Такім чынам ён, згодна з Канстытуцыяй, з’яўляецца другой асобай у рэспубліцы і становіцца пераемнікам прэзідэнта ў выпадку яго сыходу з пасады па любой з магчымых прычын.

Зрэшты, бліжэйшым часам транзіту ўлады сыну чакаць не варта. Шмат хто ў краіне лічаць, што сын Рахмона занадта малады, а ўлічваючы мясцовую ментальнасць, гэта можа выклікаць занадта вялікая раздражненне ў асяроддзі мясцовай эліты. Таму Рахмон пакуль будзе сам кіраваць краінай.

Што тычыцца грамадства ў цэлым, на думку экспертаў, то яно будзе пакуль мірыцца са сцэнарамі гаранта. Тут адыгрываюць значную ролю два фактары: пасляваенны сіндром: «абы не было вайны», які сфарміраваўся па слядах грамадзянскай вайны пачатку 1990-х гадоў, і выезд за межы краіны занадта вялікай часткі актыўнага насельніцтва. Таму эксперты мяркуюць, што такіх масавых пратэстаў, якія назіраюцца сёння ў Беларусі, у Таджыкістане не будзе — палітычную прастору тут зачысцілі вельмі канкрэтна.

Зрэшты, да 9 жніўня тое самае казалі і пра беларускую сітуацыю. А пакуль Рахмон загадзя пачаў перадвыбарчую кампанію. Ужо больш за месяц раз’язджае па рэгіёнах, і ў тым ліку раздае народу парады. У адным з раёнаў кіраўнік вучыў гаспадынь, як правільна наразаць гародніну.