Таджыкістан застаўся без святла
Без электрычнасці засталося 90 % тэрыторыі краіны.

Ілюстрацыйнае фота
У амаль дзевяцімільённым Таджыкістане электрычнасць адключылася прыкладна а 18:35 (16:35 паводле менскага часу). У гарадах, у тым ліку ў сталіцы, згаслі вулічныя ліхтары, святлафоры, няма святла ў дзяржаўных установах.
Паводле папярэдніх звестак, электрычнасць адключылася з-за аварыі на Нурэкскай ГЭС у 100 кіламетрах ад Душанбэ.
«Беларускія навіны» са спасылкай на агенцтва «Фергана» падаюць, што здарэнне магло адбыцца праз перакрыццё рэчышча ракі Вахш для ўзвядзення плаціны Рагунскай ГЭС — даўгабуду, распачатаму яшчэ ў часы СССР, але ўсцяж не завершанаму. Будаўніцтва электрастанцыі шмат разоў адкладалася. У ліпені 2016 года кіраўніцтва Таджыкістана дамовілася аб будаўніцтве станцыі з італьянцамі.
Паводле belsat.eu