Італія. Амазонка Берлусконі пацярпела праз гамафобію

Мікаэла Б’янкафіёры, намеснік міністра па пытаннях роўных магчымасцяў, была знята з пасада праз дзень пасля прывядзення да прысягі новага ўраду з-за сваіх гамафобскіх выказванняў.



biancofiore_nonleggerlo.png

Мікаэла Б’янкафіёры

Сябра партыі «Народ свабоды» заўсёды была заўзятай гамафобкай. Аднак цяпер, дзякуючы высокай пасадзе і інтарэсу італьянскага грамадства да праблемы аднаполых шлюбаў, яна ператварылася ў медыя-зорку, якой ужо далі мянушку «Амазонка Берлусконі». Рэмаркі і фразы Амазонкі сапраўды шакуюць. Так, палітык заявіла, што гомасексуалісты не могуць выхоўваць дзяцей, паколькі яны экстравагантныя і падобныя да Элтана Джона. Таксама, на думку Мікаэлы, гомасэксуалісты тайна па начах забіваюць жанчын з-за рэўнасці да мужчын.

Арыгінальныя заявы Мікаэлы прымусілі кіраўніцтва партыі і ўраду, які створаны на базе левай Дэмакратычнай партыі, папрасіць яе быць больш асцярожнай у выступах. Мікаэла зразумела сваю памылку. У наступным інтэрв’ю яна пагадзілася, што «гомасексуалісты таксама людзі», аднак адначасова заклікала сэксменшасці памятаць, што «Італія — каталіцкая краіна».

Паводле італьянскай прэсы