Тэракт у Дамаску: загінулі не менш за 18 чалавек

Ва ўсходнім раёне сталіцы Сірыі Дамаска 18 чалавек забітыя і многія параненыя 2 ліпеня ў выніку тэракту, здзейсненага тэрарыстам-смяротнікам.

bez_nazvanija_11.jpg

Пра гэта паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне. Як перадае Reuters, сірыйская абсерваторыя па правах чалавека дае іншую лічбу: 21 загінуўшы ў выніку тэракту.
СМІ паведамляюць, што 2 ліпеня раніцай сілы бяспекі перахапілі траіх тэрарыстаў, двое з якіх былі спыненыя пры ўездзе ў горад.
Трэці тэрарыст праехаў у Дамаск і падарваў сябе пасля таго, як яго акружылі.
Вайна ў Сірыі цягнецца ўжо 6 гадоў, у канфлікце загінулі больш за 300 тысяч чалавек. Сталіца краіны Дамаск знаходзіцца пад кантролем Башара Асада.
Паводле belsat.eu