The Washington Post распавяла пра першую спробу ГРУ паўплываць на амерыканскіх палітыкаў
Ім разаслалі лісты ад імя "патрыётаў Украіны", піша Meduza.
![pkh.jpg pkh.jpg](/img/v1/images/pkh.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штабу ўзброеных сіл Расіі спрабавала паўплываць на пазіцыю амерыканскіх палітыкаў па ўкраінскім пытанні. Па дадзеных The Washington Post, у 2015 годзе 12 амерыканскіх сенатараў атрымалі аднолькавыя электронныя лісты, адпраўшчык якіх назваў сябе сябрам групы "Патрыёты Украіны". Ліст быў складзены на прымітыўнай ангельскай мове і ўтрымліваў заклік "выратаваць" Украіну. Сенатараў прасілі прыслаць "дасведчаных спецыялістаў ЗША і НАТА", якія б замянілі ўкраінскае вайсковае камандаванне для прамога кантролю над ўзброенымі сіламі Украіны.
За рассылкай лістоў стаяла адно з падраздзяленняў ГРУ — вайсковая частка №54777, альбо 72-гі асобны батальён спецыяльнай службы, які спецыялізуецца на вядзенні "псіхалагічнай вайны". Па іх словах, ГРУ пераследвала две мэты — дэмаралізаваць украінцаў і прымусіць амерыканскіх палітыкаў думаць, што ўкраінцы згубілі веру ў сваю армію.
Прытым 12 сенатараў, меркавана, былі абраныя проста па алфавіту. Аднак спроба аказалася непаспяховай, піша выданне. Ліст не паўплываў на пазіцыю кангрэсу.