Times: Каралева лічыць, што брытанскія палітыкі не здольныя правільна кіраваць краінай

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II расчараваная сітуацыяй, якая склалася ў краіне ў сувязі з Brexit, і не верыць у здольнасць цяперашняга пакалення палітыкаў эфектыўна кіраваць дзяржавай. Пра гэта паведамляе Наша Ніва са спасылкай на The Sunday Times.

qeen_vs.jpg

Адпаведную фразу Яе Вялікасць агучыла на закрытым мерапрыемстве яшчэ ўлетку 2016 году — неўзабаве пасля таго, як прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран падаў у адстаўку на фоне няўдалых для яго вынікаў рэферэндуму аб Brexit.
«Яна выказала сваю незадаволенасць і расчараванне якасцю палітычнага кіраўніцтва, і за мінулы час гэта расчараванне толькі ўзмацнілася», — дадала крыніца Times.
Паводле даўняй традыцыі, брытанскі манарх не ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны і ўстрымліваецца ад якіх-небудзь публічных каментароў па спрэчных пытаннях, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ўрада.
Пры гэтым на фоне надыходзячай даты выхаду Злучанага Каралеўства са складу Еўрасаюза ў брытанскіх СМІ з'яўляецца ўсё больш паведамленняў, што як урад прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, так і апазіцыя на чале з лідарам Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбінам плануюць звярнуцца наўпрост да каралевы з просьбай. Пры гэтым, як падкрэслівае Times, асяроддзе Яе Вялікасці будзе рабіць усё магчымае, каб Лізавета II захавала статус бесстаронняга манарха.