Трансгендарнасць выключылі з сусветнага спіса псіхічных расстройстваў
Сусветная арганізацыя аховы здароўя зацвердзіла новае выданне Міжнароднай класіфікацыі хвароб. У ім трансгендарнасць разглядаецца не як псіхічнае расстройства, а як пытанне, звязанае з «сэксуальным здароўем».

Апошняе выданне Міжнароднай класіфікацыі хвароб (МКХ-11), першапачаткова апублікаванае год таму, вызначае трансгендарнасць як несупадзенне гендарнай прыналежнасці чалавека з полам, вызначаным пры нараджэнні.
У папярэдняй версіі (МКХ-10) трансгендарнасць лічылася расстройствам ідэнтычнасці і разглядалася ў рамках «псіхічных і паводзінскіх расстройстваў».
«У нас з'явілася лепшае разуменне таго, што гэта не пытанне псіхічнага здароўя. Пакуль трансгендарнасць заставалася ў раздзеле псіхічных расстройстваў, гэта падтрымлівала стыгматызацыю ў грамадстве», — заявіла эксперт СААЗ па рэпрадуктыўным здароўі Лэйл Сэй.
Паводле Нашай Нівы