Туркменістан. Бердымухамедаў верыць у сямёрку?

У туркменаў вялікае свята. 27 верасня ў Ашхабадзе ўрачыста завяршыліся V Азіяцкія гульні ў закрытых памяшканнях і па баявых мастацтвах

f6b97af1_69ba_4a61_9361_66e843f4d921_cx0_cy13_cw0_w1023_r1_s.jpg


Гульні вельмі дорага каштавалі краіне. Дастаткова ўзгадаць, што ўладальнікі шматлікіх прыватных дамоў, што былі разбураныя падчас будаўніцтва спартовых аб’ектаў, так і не атрымалі кампенсацыю.
Акрамя ўсяго, нечакана выявілася любоў кіраўніка краіны да лічбы сем. Казаць пра гэта пачалі пасля таго, як стаў вядомы час пачатку цырымоніі закрыцця — 7 гадзін 17 хвілін вечара па мясцовым часе.
Экс-чыноўнікі, якія працавалі з Бердымухамедавым, пацвердзілі яго асаблівае стаўленне да сямёркі.
Лічыцца, што тая маніякальная любоў паўстала прыкладна ў 2010-м. З таго часу там, дзе Бердымухамедаў, там і сямёрка. Нават яго гоначны аўтамабіль мае лічбу сем.
А ў 2017 годзе туркменскі лідар быў пераабраны на чарговы тэрмін, але ўжо на сем гадоў. Застаецца працытаваць псіхолага, які адзначае, што такія забабоны сведчаць пра інфантыльны характар правадыра туркменаў. Іншыя лічаць, што прыхільнасць да лічбаў звязаная са спробай аддаць усё «ва ўладу ўдачы».
Паводле туркменскай прэсы