Тысячы жыхароў Марыупаля выйшлі на дапамогу арміі супраць нападу Расеі (фота)
Жыхары Марыупаля актыўна рыхтуюцца даць адпор расейскім агрэсарам — капаюць акопы, ўмацоўваюць блокпосты, кожны спрабуе ўнесці свой уклад у абарону горада. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» паведаміў народны дэпутат ад «Удару» Ягор Фірсаў.

«Сённяшні Марыупаль па духу падобны на Майдан! Гараджане гараць жаданнем адправіць пуцінскіх тэрарыстаў на корм азоўскім бычкам! Кожны заняты справай, узровень самаарганізацыі ўражвае! Моладзь капае супрацьтанкавыя равы, мужчыны будуюць і ўмацоўваюць блок пасты, жанчыны сшываюць снайперскую маскіроўку. Я ўпэўнены, што з такімі людзьмі мы непераможныя!», — піша Фірсаў.

