У Бразіліі згарэў Нацыянальны музей

"Страчаны 200 гадоў працы, даследаванняў і ведаў", — напісаў прэзідэнт краіны Мішэль Тэмер.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES

Моцны пажар ахапіў будынак старэйшай навуковай установы Бразіліі — Нацыянальнага музею ў Рыа-дэ-Жанейра.

Пажарныя змагаліся з агнём, які бушаваў у будынку, дзе сабраны больш за 20 мільёнаў найкаштоўнейшых экспанатаў.

Бразільская газета “Globo” паведаміла, што экспазіцыя музея практычна знішчана.

Пакуль не з'явілася паведамленняў пра тое, што хто-небудзь з супрацоўнікаў або наведвальнікаў музея пацярпеў падчас пажару.

Фота REUTERS

Фота REUTERS

На кадрах, якія паказалі на бразільскім тэлебачанні, відаць, як пажар успыхнуў ўжо пасля закрыцця музея, і хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку.

У гэтым годзе музей, будынак якога калісьці служыў рэзідэнцыяй партугальскай каралеўскай сям'і, адзначыў сваё 200-годдзе.

Прычына пажару пакуль не ясная. Паведамляецца, што супрацоўнікі музея раней неаднаразова скардзіліся на скарачэнне фінансавання і на тое, што будынак музея састарэў.

Фота REUTERS

Фота REUTERS

Прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер напісаў у "Твітары", што гэта сумны дзень для ўсіх бразільцаў. "Каштоўнасць нашай гісторыі немагчыма ацаніць шкодай, якая нанесена будынку", — дадаў прэзідэнт.

"Страчаны 200 гадоў працы, даследаванняў і ведаў", — напісаў Мішэль Тэмер.

Фота REUTERS

Фота REUTERS

Дырэктар музея ў інтэрв'ю бразільскаму тэлебачанню назваў тое, што адбылося, культурнай трагедыяй.

У гэтым музеі былі выстаўленыя тысячы экспанатаў, якія распавядаюць пра гісторыю Бразіліі і іншых краін, у тым ліку і прадметы старажытнаегіпецкай культуры.

Музей быў заснаваны ў 1818 годзе каралём Партугаліі Жуанам VI. У музеі былі прадстаўлены адны з найбуйнейшых у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках калекцый жывёл, мінералаў, акамянеласцяў, мумій, індзейскага посуду.

Экспазіцыя ўключала важныя для навукі знаходкі — косткі дыназаўра і шкілет старажытнай жанчыны, якому было 12 тысяч гадоў. Гэта самы старажытны шкілет чалавека, калі-небудзь знойдзены на амерыканскім кантыненце.

Паводле ВВС