У цэнтры Мінска гарэў мэблевы цэнтр
У цэнтры Мінска загарэўся мэблевы цэнтр, клубы чорнага дыму заўважылі мінакі.
У 12 гадзін мінчукі заўважылі клубы чорнага дыму каля Камароўскага рынку.


— На вуліцы Веры Харужай, 25, гарыць мэблевы цэнтр. Да месца прыбываюць пажарныя. Пакуль гэта ўся інфармацыя, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік МНС па Мінску Вольга Мельчанка.

Пажар плошчай 50 квадратных метраў на даху будынка быў лакалізаваны ў 12.06, у 12.11 — патушаны.
Паводле news.tut.by