Трактары з надпісам «На Берлін!» парадкуюць цэнтр Мінска
Працы ў двары дома Незалежнасці 78-а праводзяцца з дапамогай трактароў, надпісы на якіх сведчаць пра тое, наколькі прапаганда «рускага свету» мае эфект у Беларусі.

Упарадкаванне ўнутраных двароў у раёне Батанічнага сада неадназначна ўспрымаецца жыхарамі.

Пратэсты выклікаюць высячэнне дрэваў і змена звыклага ландшафту.

Транспарт, які задзейнічаны ў працах, мае спецыфічны выгляд — з выявамі напаўаголеных прыгажунь, георгіеўскіх стужак ды заклікаў «На Берлін!»
Паводле Радыё Рацыя