У Эстоніі ўпершыню прайшоў «жаночы марш»

Эстонія падключылася да сусветнага руху «жаночых маршаў». У акцыі, накіраванай супраць дыскрымінацыі па палавой прыкмеце, прынялі ўдзел каля 500 жанчын і мужчын, якія падтрымліваюць іх лозунгі.

Жаночы марш у ЗША

Жаночы марш у ЗША

Упершыню ў гісторыі Эстоніі ў Таліне прайшла акцыя «Жаночы марш» за гендэрнае раўнапраўе. Праз гістарычны цэнтр горада ў суботу, 19 студзеня, прайшлі каля паўтысячы жанчын і мужчын, якія падтрымліваюць іх барацьбу супраць дыскрымінацыі.
Арганізатары мерапрыемства запрасілі прыняць у ім удзел усіх, хто «марыць жыць у свеце, у якім жанчыны нароўні з мужчынамі прадстаўленыя ў палітыцы, СМІ, кіраўніцтве кампаній, навуковым свеце і іншых сферах жыцця, а таксама атрымліваюць аднолькавую з мужчынамі зарплату, маюць такія ж магчымасці для кар'ернага росту і выбару прафесіі, і не сутыкаюцца з фізічным і псіхалагічным гвалтам».
Удзельніц заклікалі апрануць самастойна вырабленыя шалікі, шапкі, рукавіцы ці шкарпэткі чырвонага, ружовага або ліловага колеру.
«Жаночы марш», які прайшоў у Таліне, заяўлены як частка сусветнага руху, які атрымаў пачатак у 2017 годзе ў ЗША, калі сотні тысяч жанчын пратэставалі на вуліцах амерыканскіх гарадоў супраць ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША. 19 студзеня падобныя акцыі Women's March прайшлі ў многіх гарадах ЗША, а таксама Берліне, Лондане і іншых.
dw.com