У Францыі выпала 60 сантыметраў граду (фота)
Каб ліквідаваць наступствы навальніцы, жыхарам аднаго з гарадоў Францыі давялося выкарыстоўваць снегаачышчальную тэхніку.
![Фота: Twitter Фота: Twitter](/img/v1/images/2638873.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Twitter
Жыхары французскага горада Пламб'ер-ле-Бэн мусілі снегаачышчальнымі машынамі і шуфлямі расчышчаць вуліцы горада пасля таго, як іх пакрыў тоўсты пласт граду, паведамляе korrespondent.net/.
Па рэгіёне пранеслася моцная навальніца, пасля якой на зямлі назбіралася да 60 сантыметраў граду. Пры гэтым у раёне за шэсць хвілін выпала да дзесяці міліметраў вады.
Акрамя таго, што замяло градам і падтапіла вуліцы і цокальныя паверхі дамоў, паваленыя непагаддзю дрэвы перагарадзілі дарогі і пашкодзілі лініі электрасеткі. Пра ахвяраў не паведамлялася.
Фота: Twitter
Фота