У Гаазе прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі беларускага рэжыму (фота, відэа)
У нядзелю, 20 снежня, у Гаазе прайшла акцыя салідарнасці, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.

Беларусы прыбылі сёння з розных гарадоў Нідэрландаў, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі рэжыму і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду ў самых цяжкіх умовах прыгнёту, катаванняў і пераследаў. Неверагодная адвага беларусаў, якія працягваюць барацьбу выключна мірнымі метадамі, заслугоўвае павагі і падтрымкі міжнароднай грамадскасці.
Удзельнікі акцыі запісалі калядныя і навагоднія віншаванні, а таксама нагадалі, што злачынцаў чакае немінучы Трыбунал. Усяго ў акцыі прыняло ўдзел каля 70 чалавек. Колькасць удзельнікаў была абмежаваная ў сувязі з уведзенымі мерамі па барацьбе з COVID-19.