У Ганконгу асуджаныя дзевяць вядучых дэмакратычных актывістаў
Актывісты прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі адной з найбуйнейшых пратэсных акцый у Ганконгу ў жніўні 2019 года. Мера пакарання будзе абвешчаная ў сярэдзіне красавіка, паведамляе www.dw.com.
Суд у Ганконгу ў
чацвер, 1 красавіка, вынес абвінаваўчыя прысуды дзевяцярым вядучым дэмакратычным
актывістам. Сярод іншага, яны прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі адной з
найбуйнейшых пратэсных дэманстрацый у Ганконгу ў жніўні 2019 года, у якой,
паводле ацэнак, узялі ўдзел 1,7 мільёна чалавек.
Вінаватымі прызнаныя медыйны прадпрымальнік Джымі Лай, былы дэпутат Маргарэт Нг, вядомы адвакат Марцін Лі, апазіцыйны палітык Лён Квок Хун, а таксама актывісты Руху «Грамадзянскі праваабарончы фронт» («Civil Human Rights Front»). Кожнаму з іх пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Тэрміны пакарання будуць абвешчаныя 16 красавіка.
Большасць асуджаных дзесяцігоддзямі мірна змагаюцца за прамыя выбары ў Ганконгу. Улады гэтага Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР усімі сіламі спрабуюць здушыць дэмакратычны рух. У 2019 годзе ў Ганконгу быў прыняты новы Закон аб бяспецы, што рэзка абмежаваў грамадзянскія правы. На гэтым тыдні старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісаў закон аб рэформе выбарчай сістэмы ў Ганконгу, з тым, каб гэтым горадам надалей кіравалі толькі «патрыёты».