У грузінскім Батумі беларуская дыяспара правяла чарговую акцыю
Гэтым разам некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі з нацыянальнымі сцягамі сустракаць самалёт Belavia.

Адна з мэтаў акцыі – нагадаць пра парушэнні правоў чалавека, якія масава адбываюцца ў Беларусі. Таксама мясцовыя беларусы выказаліся супраць дамовы паміж спецлужбамі Беларусі і Грузіі, якая набыла моц 13 жніўня.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, на борце, які сустракалі беларусы, меркавана ляцелі два супрацоўнікі беларускага КДБ, а ўсіх пасажыраў перад пасадкай здымалі на відэа.