У Іране арыштавалі замежных дыпламатаў
Іран заявіў аб затрыманні замежных дыпламатаў па падазрэнні ў шпіянажы. Сярод затрыманых у Тэгеране намеснік амбасадара Вялікабрытаніі і муж аташэ па культуры амбасады Аўстрыі.
Супрацоўнікі
Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі затрымалі ў Іране некалькіх замежных
дыпламатаў, у тым ліку намесніка кіраўніка місіі Вялікабрытаніі Джайлза
Уітакера. Пра гэта ў сераду, 6 ліпеня, паведамляе іранскае агенцтва Fars. Замежніка
падазраюць у шпіянажы. Дыпламат нібыта браў пробы глебы.
Як сцвярджаюць у разведвальным упраўленні Ірану, узоры былі ўзятыя недалёка ад месца, дзе праводзіліся ракетныя выпрабаванні ў забароненай зоне пустыні ў горадзе Шэхдад у іранскай правінцыі Керман.
Двое іншых затрыманых замежнікаў — муж аташэ Аўстрыі па культуры ў Іране, а таксама прафесар універсітэта ў Польшчы Мацей Вальчак, які, на момант затрымання знаходзіўся ў Іране ў якасці турыста.
Уітакер быў высланы з раёна пасля таго, як прынёс прабачэнні, сцвярджае іранскае агенцтва. Аднак у МЗС Вялікабрытаніі адмаўляюць факт затрымання свайго падданага.
"Звесткі аб затрыманні брытанскага дыпламата ў Іране з’яўляюцца цалкам ілжывымі", — цытуе Reuters заяву супрацоўніка ведамства.
Паводле Reuters, апошнія гады ў Іране былі арыштаваныя дзясяткі асоб з падвойным грамадзянствам і замежнікаў, у асноўным па абвінавачваннях у шпіянажы.
Паводле korrespondent.net