У Капенгагене забаранілі былым злачынцам ноччу выходзіць на вуліцу

У Капенгагене абмежавалі начныя прагулкі для былых крымінальнікаў. Тых, хто парушыць прадпісанне дацкіх уладаў, будуць штрафаваць і саджаць за краты, паведамляе korrespondent.net.

Вестэргадэ, Капенгаген. Фота www.tripadvisor.com

Вестэргадэ, Капенгаген. Фота www.tripadvisor.com

У Капенгагене забаранілі людзям, асуджаным раней за гвалт і прымяненне зброі, з'яўляцца ноччу ў чатырох пешаходных зонах у цэнтры горада.

Тлумачыцца, што гэта мера ўведзеная для бяспекі грамадзян. Двухгадовае абмежаванне пачне дзейнічаць 14 верасня.

У прыватнасці, былым асуджаным забараняецца знаходзіцца на вуліцах Готэрсгадэ, Вестэргадэ, Вестэрброгадэ і раёне Кодбідэн з паўночы да пяці раніцы. Нельга таксама наведваць бары, клубы і іншыя забаўляльныя ўстановы.

"Прыняты закон дазваляе нам абменьвацца з уладальнікамі бараў інфармацыяй аб асобах, якім забароненае начное жыццё", — заявіла кіраўніца гарадской паліцыі Ганне Тэнэс.

За першае парушэнне забароны людзям з крымінальным мінулым пагражае штраф у 10 тысяч дацкіх крон. Пры паўторным — арышт на 30 дзён.