У Каталоніі канфіскавалі мільёны бюлетэняў для рэферэндуму
Сілавікі канфіскавалі каля 100 выбарчых скрыняў. Пратэстоўцы ў Барселоне прапаноўваюць ставіць кардонныя скрыні для галасавання на вуліцах.
Паліцыя Іспаніі канфіскавала амаль 2,5 млн бюлетэняў і 4 млн канвертаў для галасавання на рэферэндуме аб незалежнасці ў адным з гарадоў Каталоніі, піша “La Vanguardia” са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Паводле яе дадзеных, праваахоўныя органы таксама канфіскавалі каля 100 выбарчых скрыняў. Фірма, у якой канфіскавалі скрыні для галасавання, сцвярджала, што яны былі падрыхтаваныя для выбараў у футбольным клубе “Барселона”.
Раней у верасні служачыя Грамадзянскай гвардыі Іспаніі канфіскавалі некалькі мільёнаў бюлетэняў для галасавання на рэферэндуме па самавызначэнні Каталоніі.
Таксама паведамлялася пра ператрусы ў шэрагу ўрадавых устаноў Каталоніі.
Чытайце таксама:
Каталонія згубіла шанец на незалежнасць?
Нагадаем, улады Каталоніі маюць намер правесці 1 кастрычніка рэферэндум аб незалежнасці, які не прызнае Іспанія. Парламент аўтаномнай супольнасці 6 верасня прыняў закон аб рэферэндуме.
Паводле Корреспондент.net