У Казахстане ад электрычнасці адключылі майнераў
Кампаніі-здабытчыкі крыптавалюты ў Казахстане адключаныя ад сеткі.

Энергетычны крызіс у Казахстане, які днямі справакаваў веерныя адключэнні электраэнергіі па ўсім рэгіёне, дабраўся і да майнераў.
Усе кампаніі, якія здабываюць крыптавалюту, а іх у краіне 196, атрымалі паведамленні, што да 31 студзеня электраэнергія для іх будзе часова адключаная.
Нагадаем, Казахстан займае 3-е месца па аб'ёмах здабычы крыптавалюты ў свеце. Пасля забароны майнінгу ў Кітаі многія кампаніі пераехалі ў гэтую краіну.
t.me/myfin_news/3968