У Кіеве каля будынка ўрада адбыўся выбух

Каля будынка Кабінета міністраў Украіны, у цэнтры Кіева, адбыўся выбух.

sdsc_0102.jpg


Як паведамляе карэспандэнт hromadske.ua, выбух адбыўся паміж будынкам урада і стадыёнам Дынама. На месца прыбылі прадстаўнікі СБУ, выбухатэхнікі, «хуткая».
Відавочцы паведамляюць, што ў выніку выбуху «цяжка параненая ляжыць на асфальце. Яшчэ адзін чалавек паранены ў галаву».
Паліцыя высвятляе абставіны выбуху.
Праваахоўнікі перакрылі частку дарогі.