У выніку выбуху на Грушэўскага ў Кіеве пацярпела сям'я Героя Украіны

У выніку выбуху светлашумавой гранаты пацярпелі жонка і цешча Героя Украіны і ўдзельніка АТА Валерыя Чыбінеева.

49b475a8f1cb087f666ad8f03fb5219c.png


Параненыя ў выніку выбуху светлашумавой гранаты на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 24 жніўня — гэта жонка і цешча Героя Украіны і ўдзельніка АТА Валерыя Чыбінеева, паведамляе liga.net.
Паранены таксама яго сябар, афіцэр 79-й брыгады. Усе яны прыехалі ў Кіеў на святкаванне Дня Незалежнасці.
Жыццю параненых нічога не пагражае, аднак яны яшчэ застаюцца пад наглядам медыкаў у 17-й сталічнай бальніцы.
Ваенныя падазраюць, што да выбуху датычныя дыверсанты. Паліцыя кваліфікавала здарэнне як замах на забойства.
Як паведаміў кіраўнік Нацпаліцыі Сяргей Князеў, падазроных пакуль не знайшлі, але дзякуючы атрыманым ад журналістаў відэазапісам праваахоўнікі змогуць іх ідэнтыфікаваць.
http://news.liga.net/news/incident/14809137-vzryv_na_grushevskogo_postradavshimi_okazalis_semya_gero...