У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына (фота)

28 жніўня ў Кіеве на вуліцы Беларускай, дзе год таму ўсталявалі помнік беларускім добраахвотнікам, сабраліся неабыякавыя, каб ушанаваць памяць беларускага героя.

21170795_1635341529844152_1612321731_o_e1503990186953_660x440.jpg

Мастак Тарас Носар прадстаўляе карціну, якую намаляваў да Дня памяці Алеся Чаркашына.

21216029_1635341779844127_332437223_o_e1503990668527.jpg


Каля помніка сабраліся людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

21215967_1635339603177678_1077517003_o_e1503990690888.jpg

Алесь Чаркашын — удзельнік трох Плошчаў: 2001, 2006 і 2010 гадоў. Акрамя таго ён бараніў народны мемарыял «Курапаты» падчас пашырэння Минскай кальцавой аўтадарогі ў 2001-м, браў удзел у арганізацыях «Край» і «Зубр». Пазней далучыўся да дзейнасці «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

21191128_1635341026510869_1385118410_o_e1503990763903.jpg

21191186_1635341309844174_1489600768_o_e1503990747273.jpg


Ён быў байцом тактычнай групы «Беларусь», далучыўся да добраахвотніцкага атраду «Правага Сектару» амаль з самога пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. Ва Украіне ён вучыўся ў Біблейскім інстытуце ў Херсоне. На вайне ж стаўся капеланам добраахвотнікаў. Загінуў на ўсходзе Украіны 2 гады таму.

belsat.eu