У Кіеве прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі» (фота)
У Кіеве, на Браварскім праспекце, 7а (каля м."Гідрапарк") беларусы зладзілі "Ноч нерасстралянай паэзіі".

Вядоўцамі былі Кацярына Ваданосава і Яўген Казакевіч. Вершы рэпрэсаваных паэтаў чытаў Алесь Плотка.
Пасля чытання вершаў распачалася музычная праграма з беларускіх патрыятычных песень, на экране паказалі праекцыю мінулагодніх хронік пратэста.
29-30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гісторыі Беларусі. У падвалах мінскай турмы НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.
Прайшло 84 гады, а наступствы гэтай трагедыі дагэтуль баляць незагойнай ранай у грамадстве.