У Кітаі пачалася кампанія па змяненні назвы беларускай дзяржавы на Беларусь
У Кітаі пачалася кампанія па змяненні назвы беларускай дзяржавы на кітайскай мове з "Белая Расія" і "Беларусія" на "Беларусь".
Аб гэтым паведамляе на сваёй старонцы ў твітары Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, перадае БЕЛТА. "Беларусь — не Белая Расія", — адзначыў у сваім акаўнце дыпламат. Афіцыйная назва дзяржавы - Рэспубліка Беларусь, што заканадаўча замацавана ў Канстытуцыі.
belta.by