У Кітаі пасля апоўзня знікла больш за 140 чалавек
У правінцыі Січуань у цэнтральнай частцы краіны амаль паўтары сотні чалавек апынулася пад заваламі. Пакуль уратавана толькі трое.
![фота Reuters фота Reuters](/img/v1/images/bez_nazvanija_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота Reuters
Спачатку размова ішла пра 40 чалавек, але лічба, нажаль, няўмольна павялічваецца. Паводле агенцтва Reuters апоўзень знішчыў 46 дамоў у вёсцы Ксінмо, заблакаваў двухкіламетровы адрэзак ракі і кавалак дарогі, працягласцю 1.6 кіламетра.
Уратаваць пакуль удалося толькі пару разам з іх двухмесячным дзіцём, яны апынуліся ў шпіталі. Паліцыя перакрыла ўсе дарогі ў рэгіёне для цывільных аўто, ездзіць можа толькі спец-транспарт. Ратавальнікі працягваюць сваю працу.
Нагадаем, што раней у Бангладэшы праз наступствы моцных дажджоў загінула каля паў сотні чалавек.