У Кітаі забаранілі Вікіпедыю

Кітай цалкам забараніў інтэрнэт-энцыклапедыю Wikipedia, заблакаваўшы доступ на сайт на ўсіх мовах, паведамляе Time. Забарона дзейнічае з канца красавіка.

2168969.jpg


Такім чынам, Wikipedia апынулася ў спісе забароненых сайтаў разам з Google, Facebook і LinkedIn, Twitter і іншых. Каб атрымаць да іх доступ, карыстальнікі выкарыстоўваюць віртуальныя прыватныя сеткі і VPN для абыходу цэнзуры.
Фонд Wikimedia заявіў, што не атрымліваў ніякіх паведамленняў аб увядзенні забароны.
Раней у краіне была заблакаваная толькі кітайская версія энцыклапедыі. Карыстальнікі таксама не маглі праглядаць старонкі з некаторымі пошукавымі тэрмінамі, такімі як "Далай-лама" і "разня на Цяньаньмэнь".
Інтэрнэт-энцыклапедыя перыядычна блакуецца ўладамі па ўсім свеце: доступ да яе ўжо забаронены ў Турцыі і часткова ў Венесуэле.
Раней Вікіпедыя ў знак пратэсту прыпыніла працу як мінімум на чатырох еўрапейскіх мовах. Карыстальнікам сталі недаступныя італьянская, іспанская, латышская і польская версіі партала.
Паводле korrespondent.net