У Латвіі дазволілі вырошчваць мясцовыя каноплі
Каб пашырыць магчымасці сялян у вырошчванні розных палявых культур, традыцыйны спіс было вырашана папоўніць мясцовымі гатункамі канопляў, соевых і садовых бабоў, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства земляробства Латвіі.
![© Šiaulių aps. VPK © Šiaulių aps. VPK](/img/v1/userfiles/images/moteris_siltnamyje_augino_kanapes_73260722.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
© Šiaulių aps. VPK
У тлумачэнні Мінземляробства сказана, што Еўрадэрыктыва ЕС дазваляе дапаўняць спіс традыцыйных палявых культур і што ў апошні час сяляне актыўна цікавяцца магчымасцю вырошчваць каноплі і сою, паведамляе delfi.lt.
Ужо ў гэтым сезоне фермеры змогуць вырошчваць мясцовы гатунак канопляў Cannabis sativa L, соевыя бабы гатунку Glycine max (L.) Merr. і садовыя бабы Vicia faba L.