У Маскве памёр анархіст Аляксей Сутуга
Анархіст Аляксей Сутуга, вядомы пад мянушкай Сакрат, памёр у Маскоўскім НДІ Скліфасоўскага пасля вулічнай бойкі. Пра гэта паведамляе рух "Аўтаномнае дзеянне" са спасылкай на сяброў Сутугі, піша zona.media.

Фота naroborona.info
Анархіст Аляксей Паліховіч казаў, што Сутугу моцна збілі чатыры чалавекі з-за "бытавога канфлікту" ў краме. Ён атрымаў цяжкія траўмы галавы і ўпаў у кому.
26 жніўня Мяшчанскі раённы суд арыштаваў чацвярых нападнікаў-27-гадовага Сайхана Адаева, 21-гадовага Ахмеда Гулоева, 20-гадовага Эбрагіма Баліева і 18-гадовага Аслахана Садаева. Іх абвінавачваюць у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў групай асоб (пункт «а» часткі 3 артыкула 111 КК), віны затрыманыя не прызнаюць.
У 2014 годзе Сутугу прысудзілі да трох гадоў і аднаго месяца калоніі з-за сутычкі з неанацыстамі ў кавярні "Сбарро". Ён адбываў пакаранне ў Іркуцкай вобласці. "Мемарыял" прызнаў анархіста палітвязнем.
Пасля вызвалення ў 2017-м Аляксей прыязджаў у Беларусь для ўдзелу ў Дні салідарнасці з палітзняволенымі-анархістамі, а заадно адказаў на пытанні «Новага Часу».
