У музеі Хіршхорн ў Вашынгтоне з'явіліся партрэты беларускіх апазіцыянераў
Вядомы кітайскі мастак Ай Вэйвэй прадставіў на выставе ў музеі Хіршхорн ў Вашынгтоне партрэты дысідэнтаў з 30 краін свету. Сярод іх ёсць і беларусы — праваабаронца Алесь Бяляцкі і палітык Мікалай Статкевіч.
На выставе «След» (Trace) мастака Ай Вэйвэй, якога яшчэ называюць «кітайскім Уорхалам», у Вашынгтоне, прадстаўлена 176 партрэтаў апальных палітыкаў, палітвязняў і праваабаронцаў з розных краін свету. Беларусы Мікалай Статкевіч і Алесь Бяляцкі былі абраныя для праекта на аснове інфармацыі, якую даслалі праваабарончыя арганізацыі.
Для стварэння гэтай экспазіцыі Ай Вэйвэй выкарыстаў незвычайную тэхніку. Кожны з партрэтаў складаецца з тысяч пластыкавых дэталяў LEGO, сабраных ўручную і выкладзеных на падлозе (усяго выкарыстана больш за 1,2 млн кубікаў). Матэрыял абраны невыпадкова: на думку мастака, пераследу на аснове палітычных перакананняў гэтак жа распаўсюджаныя ў свеце, як і дзіцячы канструктар.
Сам Ай Вэйвэй правёў у зняволенні каля трох месяцаў за крытыку ў адрас уладаў Кітаю ў 2011 годзе, а пасля некалькі гадоў не мог пакідаць межы краіны. Яго праект «След» прысвечаны тым, хто перажыў падобны вопыт.Партрэты нагадваюць фатаграфіі, знятыя сістэмамі сачэння або зробленыя падчас затрымання праваахоўнымі органамі. У палітры карцін пераважаюць колеры нацыянальнага сцяга краіны таго ці іншага дысыдэнта. Так, для партрэтаў Алеся Бяляцкага і Мікалая Статкевіча выбраны чырвоны і белы, але прысутнічаюць таксама адценні жоўтага і шэрага.
Выстава будзе доўжыцца да 1 студзеня 2018 года.
Паводле tut.by