У Нямеччыне ўступіў у сілу закон аб аднаполых шлюбах
У Нямеччыне ў нядзелю 1 кастрычніка ўступіў у сілу закон «аб шлюбе для ўсіх», які легалізуе аднаполыя шлюбы.
Закон быў прыняты Бундэстагам летам гэтага года — пасля таго, як канцлер Ангела Меркель пагадзілася правесці галасаванне па гэтым пытанні. Сама яна галасавала супраць.
З 2001 года ў Нямеччыне былі легалізаваныя аднаполыя грамадзянскія саюзы.Тыя, хто ўступіў у такія саюзы, аднак, валодалі меншымі правамі, чым тыя, хто ўступіў ў шлюб. Сёння ў Гановеры бяруцца шлюбам два гея і лесбійская пара, якія першымі 16 гадоў таму ўступілі ў такое партнёрства. Цырымоніі шлюбу па новым законе праходзяць у нядзелю таксама ў Гамбургу і Берліне.
Паводле svoboda.org