У Паўночнай Карэі чыноўнікаў пакаралі смерцю за «ілжывую інфармацыю»

У Паўночнай Карэі пакаралі смерцю пяцёх вышэйшых чыноўнікаў з-за таго, што яны падалі непраўдзівую інфармацыю, якая «раз'юшыла» лідара КНДР Кім Чэн Ына.

Кім Чэн Ын

Кім Чэн Ын

Пра гэта паведамляе выведвальнае агенцтва Паўднёвай Карэі, перадае Associated Press.
Паведамляецца, што пакараныя чыноўнікі ўваходзілі ў ведамства нядаўна звольненага кіраўніка ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі КНДР Кім Вунь Хона. Не ўдакладняецца, якую менавіта ілжывую інфармацыю падавалі чыноўнікі. Пры гэтым Кім Вунь Хона звольнілі ў студзені, як мяркуецца, з-за карупцыі, злоўжыванні ўладай і катаванняў, якія ажыццяўляла яго ведамства. Магчыма, звальненне Кім Вунь Хона таксама было звязана з гэтай ілжывай інфармацыяй.
Раней у Паўднёвай Карэі заявілі, што забойства брата лідара КНДР Кім Чэн Ына Кім Чэн Нама арганізавалі супрацоўнікі міністэрства бяспекі і міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі.
Паводле rbc.ua