У Празе знеслі помнік маршалу Конева

Помнік Івану Коневу, савецкаму маршалу часоў Другой сусветнай вайны, дэмантавалі ў пятніцу, 3 красавіка, у Празе.



_111552383_93653787_4e05_46ca_8dc0_f7252bb988ba.jpg

На фоне каранціну муніцыпалітэт Прагі рэалізаваў леташную пастанову, якая выклікала гнеўны пратэст з боку Расіі і асуджэнне чэшскага прэзідэнта Мілаша Земана.

Маршал Конеў узначальваў войскі Чырвонай Арміі, якія першымі ўвайшлі ў Асвенцым, вызвалілі Прагу і значную частку Чэхаславакіі ад нацысцкай акупацыі ў 1945 годзе.

Памятнік адправяць у сховішча, і пасля статуя стане часткай экспазіцыі Музея памяці XX стагоддзя. Пра гэта паведамілі ў радзе гарадскога раёна Прага-6. 

Бронзавы помнік ваеначальніку быў усталяваны на пражскай плошчы Інтэрбрыгад у 1980 годзе. Праціўнікі яго захавання абвінавачвалі Конева ва ўдзеле ў падаўленні венгерскага паўстання 1956 года і ўвядзенні савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў 1968 годзе.

Паводле www.bbc.com, euronews.com