У Расіі аўтазакі абсталявалі для інвалідаў і жанчын з дзецьмі

Фэдэральная служба выканання пакаранняў Расіі прадставіла адмысловыя аўтамабілі (аўтазакі) для перавозкі людзей, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы, а таксама для жанчын з дзецьмі, перадае Радыё Свабода.

c66c974e_1cc7_4520_8fb1_2c3f3de7b951_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg

У аўтазаках для «калясачнікаў» ёсць спецыяльныя пад’ёмнікі для інвалідных крэслаў. Для асуджаных жанчын з дзецьмі прадугледжаныя адмысловыя дзіцячыя аўтакрэслы.
Новыя аўтазакі паказалі на Усерасійскай нарадзе кіраўнікоў медыка-санітарных частак крымінальна-выканаўчай сістэмы. Намеснік кіраўніка Федэральнай службы выканання пакаранняў Васіль Максіменка заявіў, што новыя машыны ўжо закупляюцца.
Стварэнне новых аўтазакаў можа быць звязанае з нядаўнім рашэннем Еўрапейскага суду ў правах чалавека, у якім гаворыцца, што ўмовы перавозкі людзей у расейскіх турэмных аўтамабілях «роўныя катаванням» з прычыны нязручнасці і цеснаты.
svaboda.org