У Саудаўскай Аравіі ўпершыню за 35 год адкрыюцца кінатэатры
Кінатэатры ў Саудаўскай Аравіі пачнуць працаваць з сакавіка 2018 года. У каралеўстве ўжо пачаўся працэс выдачы адпаведных ліцэнзій.
Публічную дэманстрацыю фільмаў забаранілі ў Саудаўскай Аравіі яшчэ ў 1980-я гады. Справа ў тым, што ў краіне прынята лічыць публічныя мерапрыемствы і масавыя сходы «рассаднікамі заганы». Многія радыкалы дагэтуль заклікаюць моладзь адмовіцца ад наведванняў кінатэатраў. Пры гэтым, імі зневажалася нават карыстанне сацыяльнымі сеткамі.
Зняцце забароны на грамадскія кінатэатры — гэта частка працэсу лібералізацыі, якую пачаў 32-гадовы наследны прынц каралеўства Мухамед ібн Салман Аль Сауд. Дзякуючы апошнім рэформам у краіне сталі праходзіць масавыя канцэрты, камедыйныя шоў, а жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілямі. Паслабленне абмежаванняў дапаможа ўраду ўзмацніць эканоміку і зменшыць залежнасць ад нафты.
«Развіваючы шырокі сектар культуры, мы створым новыя магчымасці для працаўладкавання і навучання, а таксама пашырым забаўляльныя магчымасці каралеўства», — адзначыў Авад бэн Салех аль-Авад.
Прадстаўнікі многіх рэлігійных груп у Саудаўскай Аравіі былі вельмі незадаволеныя дзейнасцю прынца. Уладам нават прыйшлося падвергнуць крытыкаў праграмы арыштам. Пры гэтым, ва ўрадзе адзначаюць, што фільмы будуць прапускаць праз цэнзуру «у адпаведнасці з каштоўнасцямі і прынцыпамі каралеўства».
Паводле storia.me