У Стакгольме прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю
Да гадавіны 9 жніўня акцыі салідарнасці праходзяць па ўсім свеце.
Напярэдадні гадавіны дзевятага жніўня ў Стакгольме прайшла акцыя салідарнасці з мірнымі і свабоднымі беларусамі. На ёй прысутнічала і кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндзе, яна выступіла з прамовай:
«Са жніўня мінулага года рэжым збіваў, пераследваў ды захопліваў мірных пратэстоўцаў, апазіцыянераў, журналістаў і праваабаронцаў. Сфальсіфікаваныя выбары і жорсткі гвалт з боку рэжыму — гэта непрымальна. Швецыя і Еўрапейскі звяз не прызнаюць перамогу Лукашэнка ў прэзідэнтскіх выбарах. Народ Беларусі мае неад’емнае права выбіраць сваіх лідараў. Я буду працягваць выступаць за правы чалавека, дэмакратыю і прынцыпы вяршэнства права ў Беларусі».