У сталіцы ЗША прайшоў масавы мітынг супраць каранціну

Людзі патрабуюць змякчыць рэжым самаізаляцыі, з-за якога большасць бізнесу не працуе.

Амерыканцы патрабуюць змякчыць рэжым самаізаляцыі. Фота: q13fox.com

Амерыканцы патрабуюць змякчыць рэжым самаізаляцыі. Фота: q13fox.com

У амерыканскай сталіцы Вашынгтон каля 2,5 тысяч чалавек правялі ля будынка Капітолія мітынг супраць каранціну, паведамляе Reuters.

"Закрыццё прадпрыемстваў шляхам выбару пераможцаў і прайграўшых, важных і другасных з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі штата і федэральнай Канстытуцыі. Няма ніякіх сумненняў у тым, што абарона свабоды азначае рызыку перад усімі небяспекамі. Амерыканская рэвалюцыя ішла ў разгар эпідэміі воспы", — адзначыў арганізатар мітынгу Тайлер Мілер.

У прыватнасці, мітынгоўцы выступаюць супраць указу губернатара-дэмакрата Джэя Інслі наконт каранцінных абмежаванняў, якія абавязваюць людзей не хадзіць на працу, закрываць бізнес і "сядзець дома".

Пратэстоўцы з'ехаліся ў сталіцу на сваіх машынах з усяго штата, перакрылі цэнтральную вуліцу ля будынка парламента пад сігналы клаксонаў.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка паліцыі Вашынгтона Крыса Лофціса, натоўп застаўся на тэрыторыі сталіцы пасля запланаванага заканчэння мітынгу. Праваахоўнікі пакуль назіралі, але нічога не рабілі.

Раней падобныя мітынгі прайшлі ў штатах Мічыган, Кентукі і Юта.

Як сцвярджае The Washington Post, арганізатарамі акцый пратэсту ў шэрагу штатаў з'яўляецца ультраправая групоўка са штата Мінесота, якая выступае за свабоднае нашэнне зброі. Паводле выдання, менавіта яна праз Facebook заклікала людзей выходзіць на вуліцы. Прычым, адзначае газета, прадстаўнікі Facebook заявілі, што ў іх няма падстаў для блакавання дзейнасці суполаак, якія заклікаюць да адмены каранціну.

Таксама адзначаецца, што праціўнікаў каранціну заклікаюць арганізаваць мітынгі ў штатах Вісконсін, Агаё, Пенсільванія і Нью-Ёрк.

Напярэдадні пратэстаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў паведамленні ў сваім мікраблогу ў Twitter і заклікаў зняць абмежаванні ў шэрагу штатаў, у прыватнасці ў Мічыгане, Мінесоце і Вірджыніі.

18 красавіка кіраўнік Белага дома паведаміў, што асобныя катэгорыі прадпрыемстваў у штатах Вермонт і Тэхас змогуць аднавіць працу 20 красавіка, працягваючы выконваць меры засцярогі, а ўлады штата Мантана паступова пачнуць здымаць абмежаванні 24 красавіка.

Цяпер у ЗША на каронавірус захварэлі каля 763 тысяч чалавек, амаль 42 тысячы памерлі, яшчэ 70 тысяч — паправіліся.

Паводле korrespondent.net