У Вільні падвялі вынікі фотаконкурсу «Вільня пад бел-чырвона-белым сцягам»
У канцы 2021 года завяршыўся прыём работ для ўдзелу ў фотаконкурсе «Вільня пад бел-чырвона-белым сцягам». Усяго было атрымана 34 фота.
Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі і студэнты Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, абралі найлепшыя працы. Работы ўдзельнікаў былі прадастаўлены журы для ацэнкі ў ананімізаваным выглядзе.
У конкурсе прынялі ўдзел не толькі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, але і іншыя жадаючыя. Журы прыняла для ацэньвання і іх працы.
Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
Першае месца: фота студэнткі праграмы «Візуальная пластыка» Маргарыты Ляўчук (у суаўтарстве з Андрэем Ткачовым). Здымак зроблены падчас маршу ў Вільні ў Дзень Волі 25.03.2021;
Другое месца: фота «Жыве!» студэнткі праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» Аляксандры Вілюхі.
Трэцяе месца падзялілі вонкавыя ўдзельнікі, якія далучыліся да конкурсу дзякуючы анонсу ў сацыяльных сетках EГУ, а менавіта фота Данатаса Акманавічуса з «Шляху Свабоды»/«Балтыйскага Шляху-2020» (23.08.2020) і фота Анджэя Пукшты «Пагоня ў Жырмунах» (снежань 2021).
Пераможцы конкурсу атрымаюць кнігі па палітычнай тэматыцы.
Работы ўсіх удзельнікаў будуць раздрукаваны і вывешаны ў калідоры на другім паверсе корпуса ЕГУ з 24 студзеня. Запрашаем усіх жадаючых да азнаямлення.
be.ehu.lt