У Вялікабрытаніі запусцілі самае вялікае паветранае судна ў свеце
На аэрадроме Кардынгтан у 73 км на поўнач ад Лондана былі праведзены паспяховыя выпрабаванні самага вялікага ў свеце паветранага судна.
Працы над дырыжаблем пачаліся ў 2009 годзе для арміі ЗША, але былі прыпыненыя з-за недастатковага фінансавання. Брытанскі ўрад уклаў у праект каля 3,7 млн даляраў.
Максімальная вышыня ўздыму дырыжабля — 4,9 км, хуткасць — 148 км у гадзіну, максімальная грузападымальнасць складае 10 тон. Даўжыня гібрыднага судна 92 метра, што на 8 метраў больш, чым у самога доўгага самалёта ў свеце Ан-225.
Дырыжабль можа знаходзіцца ў паветры на працягу двух тыдняў, так як ён выкарыстоўвае менш паліва, чым самалёт.
Паводле Polit.ru