Працэс выхаду Вялікабрытаніі з ЕС можа зацягнуцца да канца 2019 года

Працэс выхаду Вялікабрытаніі з ЕС па выніках рэферэндуму можа зацягнуцца да канца 2019 года, паведаміла брытанская газета Sunday Times.

Фота: netherlands.org

Фота: netherlands.org


«Цяпер міністры лічаць, што запуск Вrexit можа быць адтэрмінаваны да восені 2017 года. У іх няма інфраструктуры для тых людзей, якіх ім трэба наняць. Як яны сказалі, у іх няма нават правільных пытанняў, якія трэба задаць, калі яны, у канчатковым выніку , пачнуць гандлявацца з Еўропай», — заявіла крыніца выдання, спасылаючыся на двух чальцоў ураду.

Газета нагадвае, што брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй заснавала спецыяльнае міністэрства па справах выхаду краіны з ЕС, але яго кіраўнік Дэвід Дэвіс змог наняць толькі каля паловы супрацоўнікаў. Акрамя таго, на працэс перамоваў аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза могуць аказаць уплыў прэзідэнцкія выбары ў Францыі, намечаныя на красавік, і ў Нямеччыне, запланаваныя на кастрычнік 2017 года.

Паводле interfax.by